Святлана Куль: Ёсць канкрэтныя крокі, каб змяніць уладу



Гарадзенская прафесарка гісторыі Святлана Куль звяртаецца да ўсіх беларусаў па дапамогу.

Святлана Куль лічыць, што сёння ёсць магчымасць змяніць уладу знізу:

– Гэта не толькі для Гародні, а для ўсёй Беларусі. Па-першае, у нас ёсць механізм, каб гэтую ўладу змяніць. Ёсць закон аб мясцовым самакіраванні. Ён быў прыняты яшчэ Вярхоўным Саветам 13 склікання. Гэты закон ніхто не адмяняў. Вазьміце паглядзіце гэты закон, якія там паўнамоцтвы, правы дэпутатаў і што яны могуць. Хто з вас ведае па яго акрузе ці па ўчастку – хто гэты дэпутат?

Гісторык прапануе наступныя крокі па змене дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў:

– Мы нічога не абавязаны прасіць. Паводле Канстытуцыі, галоўная ўлада ў краіне належыць народу. Дэпутат абавязаны. І мы мусім не прасіць, а патрабаваць! Ёсць форма такога патрабавання аб тым, каб дэпутат прыбыў на месца, дзе жывуць яго выбаршчыкі, і даў поўную справаздачу пра сваю дзейнасць. Каму трэба, мы падрыхтавалі такія дакументы. Трэба сабраць подпісы. Дастаткова толькі 300 подпісаў па кожнай выбарчай акрузе. Усяго. Адзінае, яны павінны быць завераныя па месцы жыхарства.

Па словах Святланы Куль,  – падобную працэдуру трэба зрабіць і з дэпутатамі мясцовых Саветаў – калі яны не пойдуць на сустрэчу з выбаршчыкамі, патрабаваць іх адклікання праз афіцыйную працэдуру.    

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня