У Белаазёрску і Бярозе пратэстоўцы прынялі рэзалюцыі
У Бярозе і Белаазёрску 16 жніўня а 14 гадзіне адбыліся шматлюдныя маршы ў салідарнасць з Менскам, дзе ў гэты час праходзіў агульнаграмадзянскі марш «За свабоду».
Пасля маршаў людзі сабраліся на плошчах для прыняцця рэзалюцыі, кажа актывістка з Белаазёрска Ірына Грышчук:
– Вызваліць усіх нашых затрыманых, выплаціць ім кампенсацыю, пакараць вінаватых. Выбары сфальфікаваныя, трэба прызначыць новыя.
РР: У рэзалюцыі ёсць пра адстаўку Лукашэнкі?
– Ёсць, і Ярмошынай.
– Першае патрабаванне – гэта вызваліць усіх палітычных зняволеных і затрыманых. Другое патрабаванне – гэта мірны сыход Лукашэнкі і стварэнне ўмоў для правядзення новых свабодных, сумленных выбараў у краіне. Прыцягнуць да адкрытага і сумленнага суда ўсіх вінаватых у фальсіфікацыях выбараў і ў самавольстве ў краіне ў дзень і пасля выбараў.
У Белаазёрску на сустрэчу з людзьмі ўпершыню выйшаў старшыня гарсавета Аляксандр Данілюк, які абвясціў, што адмовіўся ехаць у Менск для падтрымкі Лукашэнкі.
Удзельнікі акцыі дамовіліся працягваць пратэсты кожны дзень а 19 гадзіне, пакуль не сыдзе саманазначэнец.
Беларускае Радыё Рацыя