Віктар Марчук: Маўчаць – немагчыма



Адным з галоўных выданняў, што ініцыявала адкрыты зварот з прычыны гвалту і перашкодаў працы ў адносінах да журналістаў як на Берасцейшчыне, так і па ўсёй краіне, выступае “Брэсцкая газета”. Галоўны рэдактар Віктар Марчук звярнуў увагу, што ў Берасці былі збітыя два прадстаўнікі прэсы, пасля такіх падзеяў — маўчаць немагчыма:

– Журналісты выконваюць сваю працу. Яны прысутнічаюць на месцы падзеяў і інфармуюць пра гэта сваіх чытачоў. Іх ніколі, без залежнасці ад таго, якое прозвішча ў міністра, не павінны чапаць. Тое ж самае датычыцца і мірнага насельніцтва, якое выказвае сваё меркаванне, мірным шляхам, не праяўляюць ніякай агрэсіі.

Віктар Марчук спадзяецца, што міжнародная супольнасць на шляху да новых выбараў у Беларусі зможа знайсці новыя спосабы ўздзеяння на ўлады.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: Брэсцкая газета