Дзіна Міхнавец: Паводле збіраемых дадзеных Ціханоўская пакуль 50%, Лукашэнка – 44%
Незалежны даследчык – прафесар універсітэту Джона Хопкінса Вадзім Зіпуннікаў – сцвярджае, што асноўная фальсіфікацыя вынікаў выбараў сёлета адбылася падчас датэрміновага галасавання. Прынамсі заўважана, што кожныя 10% як „датэрмінова прагаласаваўшых” адбіралі ў кандыдата Ціханоўскай 8% і перадавалі іх да канчатковага выніку кандыдата Лукашэнкі. З сённяшнім „Госцем Рацыі” Дзінай Міхнавец пагутарылі пра незалежныя лічбы галасоў, якія маюцца ў абойме беларускіх назіральнікаў.
Вітаем шаноўных слухачоў! Ля мікрафона Вольга Сямашка і наша сённяшняя „Госць Рацыі” – незалежная назіральніца на выбарах у Беларусі Дзіна Міхнавец. Спадарыня Дзіна, на якім участку сёлета Вы ажыццяўлялі сваю дзейнасць?
РР: На якім участку сёлета вы ажыццяўлялі сваю дзейнасць?
– Я была назіральнікам, каардынатарам-назіральнікам па Менскім раёне на гэтай выбарчай кампаніі. Я назірала ў камісіі №104 – гэта два ўчасткі. Каардынавала ўчасткі з 80 па 108 па Менскім раёне.
РР: Як лічыце, колькі набрала Ціханоўская?
– Я падлічыла сёння, ёсць таблічка, адпаведна маім дадзеным, дадзеным пратаколаў маіх участкаў – гэта 28 участкаў. Святлана набрала 50%, Лукашэнка набраў 44%. Гэта пры тым, што ў нас прыкладна 50 на 50 былі магчымасці назіраць на гэтых участках. Святлана перамагла на маіх 28 участках.
РР: Ці можам мы казаць, што павінен быць другі тур выбараў?
– Безумоўна так, ёсць падставы.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
З „Госцем Рацыі” Дзінай Міханвец пра вынікі выбараў у Беларусі размаўляла Вольга Сямашка.
Беларускае Радыё Рацыя