У Пінску не спыняюцца паслявыбарчыя акцыі пратэсту



У Пінску не спыняюцца паслявыбарчыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. Штодня пінчукі збіраюцца ў “ланцугі салідарнасці” на вуліцы Першамайскай, масавыя акцыі цягнуцца па пяць-шэсць гадзін.

Людзі не прызнаюць сённяшнюю ўладу і патрабуюць новых, сумленных выбараў:

– У нейкіх іншых краінах галоўнай праблемай можа быць няверная палітычная ідэалогія. А ў нас як бы не толькі тое, што людзі з няправільнай ідэалогіяй ва ўладзе, яны проста злачынцы, захапілі ўладу, цалкам сапсавалі выбарчы працэс.

– Я сучасны чалавек. Мне сорамна. Я афіцэр запасу. Я хачу змяніць гэтае жыцця.

– Гэта можна ахарактарызаваць як страшную рэальнасць. Жабрачы народ, таму што дыктатура.

Пратэсты ўжо пачынаюць даваць вынікі. Так у Пінску вызвалілі ўсіх дэманстрантаў затрыманых па адміністрацыйным справам, але за кратамі яшчэ застаюцца чацвёра пінчукоў, якім пагражае крыміналка. 

Беларускае Радыё Рацыя