Паралелі



Праводзіць паралелі ў гісторыі – няўдзячная справа. Тым больш, калі гэта найноўшая гісторыя. Тым больш, калі гэта два блізкіх народы. Тым больш, калі па гэты бок мяжы людзі дзеляцца на два лагеры. Але, на шчасце, тых, хто спачувае «таму, хто захапіў уладу ў Беларусі  «прэзідэнту» Аляксандру Лукашэнку» (менавіта такая фармулёўка сустракаецца ва ўкраінскіх СМІ пасля апошніх падзей), становіцца ўсё менш і менш.

Многія бачаць аналогію з Майданам, калі таксама былі «зачысткі» уласнага народа. І падтрымліваюць мірных пратэстуючых, якія сотнямі тысяч выйшлі на вуліцы і праспекты беларускіх гарадоў. Але ёсць і тыя, хто струменіць атруту і з надзеяй чакаюць яшчэ больш крывавай развязкі: маўляў, усе пратэсты трэба спыняць у корані, каб «майданная свабодалюбная зараза» не распаўзлася па такой паспяховай і паслухмянай Беларусі. «Ну, Майдан, ну, скакалі? Не было б яго, не адбываліся ваенныя дзеянні на Данбасе». Але яны не разумеюць, што калі б не Майдан, то Украіна ўжо некалькі гадоў была суб’ектам федэрацыі. Як правіла, гэта сцвярджаюць людзі з глыбокім савецкім мінулым, якія ўсе гады ўкраінскай незалежнасці зайздросцілі Беларусі, як выспачцы той статкавай ідэалогіі ў Еўропе. Але людзі ўжо не тыя, кім былі ў пачатку бруднай перадвыбарнай гонкі. «Той, хто захапіў уладу ў Беларусі» прэзідэнт «Аляксандр Лукашэнка» насуперак уласнай волі аб’яднаў беларускую нацыю. 

Я ганаруся вамі, мае землякі.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ