Дзень народзінаў Сяргея Ціханоўскага прайшоў пад турмой



18 жніўня ў Менску прайшоў дзень народзінаў незарэгістраванага кандыдата ў прэзідэнты і блогера Сяргея Ціханоўскага. На гэты момант Сяргей знаходзіцца ў турме па заведзенай на яго крымінальнай справе.

Людзі прыйшлі на Валадарскага, каб павіншаваць Сяргея. Натоўп, які налічваў каля тысячы чалавек, пікетаваў турму.

Частка натоўпа прыйшла з Купалаўскага тэатра. Менавіта тут учора да пікетоўцаў выйшаў Павел Латушка, дырэктар Купалаўскага тэатра.

Людзі таксама падыходзілі да Дома Урада, “Атлант-а”, дзе рабочыя страйкавалі.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск