У Бярозе працягваюцца акцыі «За свабоду»
17 жніўня каля трохсот жыхароў Бярозы выйшлі ў цэнтр горада, каб сказаць Лукашэнку – сыходзь! Каб выказаць пратэст сілавым структурам, каб запатрабаваць свабоды ўсім палітвязням.
Людзям надакучыла жыць у няволі і саромецца за сваю краіну, якая павінна вярнуць сабе былую еўрапейскую славу.
Кажуць людзі:
– Я спакойна не магу глядзець на гэта ўсё.
– Я хаджу кожны дзень і буду хадзіць. Тое, што зараз адбываецца, гэта генацыд народа. Як можна зараз сядзець дома спакойна і ціха? Хопіць цярпець!
– Мне неабыякавы мой лёс і маіх дзяцей, сям’і, знаёмых маіх, сяброў.
– Не магу глядзець на гэтае бязмежжа, якое адбываецца цяпер у нас у краіне.
Людзі яшчэ раніцай занеслі петыцыю ў райвыканкам, дзе выказалі свае пажаданні: вызваленне ўсіх палітвязняў, спыненне тэрарызму ў адносінах да сваіх мірных грамадзян, пакаранне вінаватых за фальсіфікацыю выбараў і супрацоўнікаў сілавых структур, якія ўчынілі бойню і абмеркаваць новыя выбары без Лукашэнкі. А таксама патрабуюць сустрэчы са старшынём райвыканкама, пракурорам і начальнікам міліцыі. Акцыі працягнуцца.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле: