На Полаччыне развіталіся з Аленай Ніякоўскай



На Полаччыне развіталіся з філосафам, літаратуразнаўцам і культуролагам Аленай Ніякоўскай.

Сябры Таварыства вольных літаратараў называюць яе сваёй настаўніцай і тэарэтыкам суполкі. Доўгі час Алена Ніякоўская выкладала ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. “Гэта быў выдатны і арыгінальны даследчык”, – гаворыць пра сваю калегу літаратуразнаўца і філолаг Наталля Апанасовіч:

– Я думаю, што яна шукала ў творчасці аўтараў, пра якіх пісала, менавіта гэтую беларускую прастору, беларускі спосаб мыслення, як філосаф, і шукала гэтую глыбіню, якую можа  быць беларусы так актыўна пачалі шукаць менавіта ў 20 стагоддзі, у гэтым прамежку паміж пачаткам 20 стагоддзя і другой паловай 20 стагоддзя, яны і даюць гэты максімум для пошуку беларусамі сваіх першапачаткаў.

Алена Ніякоўская памерла 17 жніўня на 84 годзе жыцця. З пачатку 60-х гадоў яна жыла ў Полацку і любіла свой родны горад. Была знаёмая і ліставалася з Уладзімірам Караткевічам і Янкам Брылём. Актыўна ўдзельнічала ў культурным жыцці Полацка. Пісала рэцэнзіі на кнігі пісьменнікаў-палачанаў. Пахавана на полацкіх Паўночных могілках.

Цалкам размова:

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя