Яцак Сарыюш-Вольскі пра саміт Рады Еўропы па Беларусі: Шмат слоў і мала канкрэтыкі
„Шмат агульных слоў і мала канкрэтыкі”. Так ацаніў вынікі саміту Рады Еўропы па Беларусі еўрадэпутат і вядомы польскі палітык Яцэк Сарыюш-Вольскі.
Рэсурс wpolityce.pl цытуе выказванне палітыка: «Новыя выбары, індывідуальныя санкцыі, падтрымка рэформаў у Беларусі – гэта агульныя, правільныя заявы, але ўсё гэта было. Міністры замежных спраў краін Еўразвязу ўжо прынялі рашэнне аб асобных санкцыях некалькі дзён таму”.
Яцак Сарыюш-Вольскі расчараваны тым, што ў рэзалюцыі па беларускім пытанні не згадваюць пра Расею, не гаворыцца пра падтрымку беларусам ва ўмовах магчымага ўмяшання з боку ўсходняга суседа.
Беларускае Радыё Рацыя