Еўракамісар Цьеры Брэтон: Беларусь – гэта не Еўропа



„Беларусь – гэта не Еўропа. Яна на мяжы паміж Еўропай і Расеяй, яе сітуацыя не падобная на сітуацыю Украіны або Грузіі. Беларусь вельмі моцна звязана з Расеяй, а большасць яе насельніцтва мае блізкія сувязі з Расеяй”.

Такія словы прагучалі з вуснаў еўракамісара па пытаннях унутранага рынку Цьеры Брэтона. У сераду ён паведаміў, што Еўразвяз накладзе на Беларусь чарговыя санкцыі. У размове з радыё Еўропа 1 ён падкрэсліў, што выбарчы працэс у Беларусі не быў сумленным, і грамадства гэтаму дае адназначны адказ.

Ён узгадаў пра гвалт беларускіх службаў у дачыненні да грамадзян. Брэтон таксама паведаміў, што Еўразвяз у размовах з прэзідэнтам Пуціным возьме пад увагу асаблівыя кантакты Менска і Масквы.

Беларускае Радыё Рацыя