Гамяльчанка, якая жыве ў Велікабрытаніі, стварыла петыцыю ў ААН



Гамяльчанка Таццяна Салвейдж, якая жыве ў Велікабрытаніі больш за 10 год, стварыла петыцыю ў ААН, дзе патрабуе спыніць забойствы і парушэнне правоў чалавека ў Беларусі.

Зварот падпісала больш за восем з паловай тысяч чалавек. Таццяна Салвейдж патлумачыла, чаму яна вырашыла стварыць петыцыю:

– Пабачыўшы, якое беззаконне пануе сёння на Беларусі пасля несумленных выбараў 9 жніўня, я вырашыла, што павінна штосьці зрабіць. Я склала петыцыю-зварот у ААН, з просьбай спыніць кровапраліцце мірных грамадзян. Таксама я збіраюся напісаць ліст міністру замежных спраў Велікабрытаніі Дамініку Раабу с просьбай аб аказанні дапамогі грамадзянам Беларусі. І спадзяюся, што гэта неяк дапаможа прыцягнуць увагу сусветной супольносці і спыніць гвалт уладаў у дачыненні да мірных грамадзян.

Паводле неафіцыйных дадзеных, у Беларусі пасля выбараў было затрымана ад 7 да 10 тысячаў чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя