Літоўскі міністр пракаментаў беларускія вучэнні каля мяжы



Міністр абароны Літвы Раймундас Карабліс заявіў, што вайсковыя вучэнні ў Беларусі, якія праходзяць побач з літоўскай мяжой, не ўяўляюць пагрозы.

 

“А як мы павінны на гэта рэагаваць? Думаю, што спакойна, паколькі дзеянні па эскалацыі сітуацыі з беларускага боку накіраваныя ўнутр краіны ў мэтах прапаганды. Мабыць, яны толькі і чакаюць нашага адказу”, – заявіў міністр у чацвер у эфіры адной з літоўскіх радыёстанцый. Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што ў панядзелак пачынае ваенныя вучэнні побач з літоўскай мяжой.

Лукашэнка ў нядзелю папярэдзіў пра пагрозу з боку NATO. Паўночна-атлантычны альянс актыўнасць каля беларускіх межаў – зняпраўдзіў.