Марш салідарнасці з Беларуссю ў Беластоку



У Беластоку пройдзе Марш салідарнасці з Беларуссю.

„Гэта робіцца дзеля таго, каб у Беларусі ўбачылі, што мы неабыякавыя да сітуацыі ў нашай краіне, што мы таксама прагнем змены ўлады”, – кажа адна з арганізатараў Марына Ляшчэўская:

– У нас ужо пашыты вялізны 30-метровы сцяг. Акрамя сцяга ў нас замоўлены вялізны банер замоўлены, шмат плакатаў, 150 балонікаў. Усе атрыбуты, якія неабходныя для максімальна гучнага шэсця, каб людзі чулі і бачылі, што адбываецца. Трэба, каб актыўнасць не спадала, бо цяпер ні ў якім выпадку нельга спыняцца, цяпер трэба перадыхнуць, адпачыць, але не спыняцца.

Падзеі распачнуцца сёння А 17.00. У Фарным касцёле адбудзецца адмысловае набажэнства, пасля якога а 18.00 з Плошчы Касцюшкі пачнецца шэсце.

Плануецца, што да марша далучацца ўсе неабыякавыя жыхары Беластока. Свой удзел у акцыі ўжо афіцыйна пацвердзіў прэзідэнт Беластока.

Беларускае Радыё Рацыя