Дзяніс Рудзевіч: Амаль месяц прабыў за кратамі



Амаль месяц прабыў за кратамі ў розных ІЧУ вядомы блогер з Ліды Дзяніс Рудзевіч, які ў прамым этэры асвятляў падзеі як з Гародні, так і з іншых гарадоў Гарадзенскай вобласці.

Яго затрымалі ў Гародні каля суда Ленінскага раёну пасля суду над гарадзенскімі актывістамі. Дзяніс распавядае, што з ім адбылося далей:

– 13 ліпеня пасля суда актывістаў у Гародні, мяне затрымалі супрацоўнікі. Як звычайна запіхнулі ў бус і завезлі ў Ленінскі РАУС горада Гародні. Там мне прад’явілі абвінавачанні і 14 лмпеня быў суд, дзе мне далі 15 сутак. Пасля чаго мяне перавезлі ў ІЧУ горада Гародні. Пра ІЧУ нічога дрэннага сказаць не магу, супрацоўнікі ставілі сумленна, на шпацыр і ў душ, то бок ніякіх пытанняў не ўзнікала.

Аднак хлопец не выйшаў на волю 28 ліпеня і яго павезлі адбываць суткі па новым пратаколе

– У мяне суткі заканчваліся 28 ліпеня, а 15:00. Але а 11:00 мяне вывелі з камеры м перадалі лідскім супрацоўнікам, якія мне паведамілі, што ў Лідзе на мяне склалі пратакол па 23.34. Мяне прывезлі ў лідскі РАУС каля 13:00, склалі пратакол, пратакол затрымання. На наступны дзень суд, 15 сутак далі. Мяне праскразіла трохі недзе, заціснула нерв, выклікалі хуткую, аказалі медычную дапамогу, без пытанняў. З 10 на 11 жніўня заставалася паўтара сутак, мяне перавезлі ў ІЧУ горада Шчучына.

Дзяніса Рудзевіча пасля выхаду з ІЦУ ў Шчучыне хацелі пасадзіць на дадатковыя суткі, аднак далі штраф. Хлопец дзякуе ўсім актывістам і простым грамадзянам за тое, што дапамагалі яму, калі ён знаходзіўся за кратамі.

Беларускае Радыё Рацыя