Работнікі «Полацкіх электрычных сетак» напісалі адкрыты зварот



Работнікі «Полацкіх электрычных сетак» напісалі адкрыты зварот, у якім выказалі стаўленне да сітуацыі ў краіне пасля выбараў. Зварот падпісалі амаль 450 чалавек. Яго адправілі кіраўніцтву прадпрыемства, каб тое, у сваю чаргу, перадало яго ў вышэйстаячыя органы ўлады.

Работнікі «Полацкіх электрасетак» патрабуюць: прызнаць несапраўднымі выбары 9 жніўня, прызначыць новыя празрыстыя выбары; вызваліць усіх палітвязняў і незаконна затрыманых за ўдзел у мірных дэманстрацыях пратэсту, надаць ім неабходную медыцынскую, прававую і іншую дапамогу, а таксама адмяніць рашэнні судоў аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці гэтых людзей і вярнуць выплачаныя імі штрафы; прыцягнуць да адказнасці асоб, якія дапусцілі фальсіфікацыі на выбарчых участках; спыніць парушэнне правоў грамадзян на свабоду слова, свабоднае выказванне меркаванняў, атрыманне дакладнай інфармацыі ад органаў улады; выключыць ціск на работнікаў з боку наймальніка і органаў улады.

Беларускае Радыё Рацыя