Гародня: людзі ізноў выйшлі на плошчу



У Гародні, нягледзячы на папярэджанне старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Мячыслава Гоя, людзі сабраліся на плошчы Леніна, каб чарговы раз выказаць нязгоду  з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў і пратэст у сувязі з гвалтоўнымі дзеяннямі сілавікоў падчас мірных акцый.

На плошчы сабралася каля 2 тысяч чалавек. Гукаўзмацняльнай апаратуры няма. Час ад часу праязджае міліцэйская машына, з якой папярэджваюць, што мерапрыемства – несанкцыянаванае.

Каля плошчы Леніна праязджаюць машыны з міліцыянтамі з чырвона-зялёнымі сцягамі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Сяргея Апановіча і Якуба Сушчынскага