Андрэя Бандарэнку этапуюць у Шклоўскую калонію
Асуджанага праваабаронцу Андрэя Бандарэнку этапуюць з Бабруйскай калоніі – ў Шклоўскую. Адміністрацыя папраўчай калоніі №2 Бабруйска пацвердзіла, што Бандарэнка „пастаўлены на этап”. Час яго пераводу з адной калоніі ў другую не паведамляецца, таксама, як і прычыны пераводу.
Этапаванне перашкодзіла доўгатэрміноваму, трохсуткаваму спатканню Бандарэнкі са сваякамі. Яно планавалася 26-га лютага ў Бабруйскай калоніі.
Бандарэнка асуджаны за злоснае хуліганства на чатыры гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. За кошт амністыі, тэрмін зняволення яму скарацілі да трох гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота moladz.org