100 ачкоў менскага „Дынама”



Хакейнае менскае „Дынама” набрала 100 ачкоў у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ. У чарговым паядынку на сваім лёдзе „зубры” з футбольным лікам 1:0 перамаглі рыжскае „Дынама”. Адзіную шайбу напрыканцы сустрэчы закінуў Раян Веске – здарылася гэта ўсяго за 11 секунд да фінальнай сірэны.

Такі багаж ачкоў менскія дынамаўцы сабралі ўпершыню за ўсю гісторыю свайго ўдзелу ў КХЛ. Клуб пад кіраўніцтвам трэнера Любаміра Покавіча датэрмінова забяспечыў сабе ўдзел у плэй-оф і зараз канцэнтруецца менавіта на ім. Супернікам дынамаўцаў у раўндах „навылет” будзе хутчэй усяго фінскі „Ёкерыт”.

Беларускае Радыё Рацыя