Прыхільнікаў перамен у Пінску пацяснілі з галоўнай плошчы
У Пінску ўвечары чацвярга адбылося адразу два палітычных мерапрыемствы – на галоўнай плошчы мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, а каля помніка “Партызанам Палесся” – акцыя памяці загінулых пратэстоўцаў.
Раней планавалася, што на плошчы збяруцца прыхільнікі перамен, але з раніцы яе ачапілі і рыхтавалі для праўладнага мерапрыемства. Спікер пінскіх пратэстоўцаў Анатоль Вакткевіч не выключае таго, што гэта зрабілі наўмысна:
– Магчыма яны падавалі раней заяўку, у мяне такіх фактаў няма. Узнікае думка, канешне. Яны ж так і падчас перадвыбарчай кампаніі дзейнічалі. Усе пікеты закрылі і г.д. Тут моцная партыя КПБ, Канеўскі ўзначальвае, там рабяты таксама “ушлыя”.Таму я не магу сказаць дакладна, але магчыма.
Таксама вядома, што ў чацвер прыхільнікі перамен у Пінску збіраліся і каля помніка “Паляшуку” ў гістарычным цэнтры і ў дзіцячым парку, каля мясцовага кінатэатра “Перамога”.
Беларускае Радыё Рацыя