Максіма Знака дапытвалі 2,5 гадзіны, заявіў „усё ў парадку”
Чалец Каардынацыйнай рады прыхільнікаў Святланы Ціханоўскі Максім Знак пакінуў будынак Следчага камітэта пасля допыту, які доўжыўся каля 2,5 гадзін.
„Усё ў парадку. Далі тлумачэнні. Ёсць падпіска (аб невыдаванні – ІФ). Гэта значыць ніякіх дадатковых каментароў даваць не буду”, – сказаў Знак журналістам каля будынка СК пасля допыту.
Паводле яго слоў, „мы адказалі на ўсе пытанні. Спадзяюся, што гэтага хопіць для таго, каб разабрацца з сітуацыяй з боку следчых органаў”. „Канструктыўна пагутарылі”, – дадаў ён і пацвердзіў, што па-ранейшаму знаходзіцца ў статусе сведкі.
На пытанне, ці паўплывае гэта сітуацыя на працу КР, адказаў „цяпер пойдзем працаваць”.
Як паведамлялася, прэзідыум КР меў намер сабрацца ў пятніцу пасля допыту ў Следчым камітэце (СК) рэспублікі двух яго сябраў – Максіма Знака і Сяргея Дылеўскага.
Павел Латушка паведаміў агенцтву „Інтэрфакс-Захад”, што яго не выклікалі на допыт у СК.
Ён таксама пацвердзіў, што ў пятніцу „прэзідыум Каардынацыйнай рады мае намер сабрацца і абмеркаваць бягучую сітуацыю”.
„Пазіцыя нашых юрыстаў адназначная – у стварэнні і дзейнасці Рады няма складу супрацьпраўных дзеянняў i злачынства, адпаведна – няма падстаў для прыцягнення яго членаў да адказнасці”, – сказаў Латушка, каментуючы выклік чальцоў Каардынацыйнай рады на допыт.