Гарадзенскія вертыкальнікі: Досыць дэмакратыі!



Гарадзенскія чыноўнікі, якія зусім нядаўна абяцалі гарадзенцам свабоду сходаў на цэнтральных пляцах, хутка адмовіліся ад сваіх гарантый народу. Цяпер яны забараняюць збірацца ў сваім ранейшым стылі.

Чарговую адмову на мірны сход 23 жніўня ў Гародні атрымалі гарадзенскія заяўнікі Вадзім Саранчукоў і Дзмітрый Бандарчук. Адказ вытрыманы ў горшым бюракратычным стылі і падпісаны намесніцай старшыні гарвыканкаму Зояй Кулешай.

Беларускае Радыё Рацыя