Пінчукі супраць нянавісці, якую распальвае ўлада



“Хто распальвае агрэсію і нянавісць у краіне?”. Такім пытаннем задаюцца пінчукі – прыхільнікі перамен, асабліва пасля таго, як у Пінску прайшоў мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Людзей, якіх зганяюць на мітынгі за Лукашэнку, наўпрост настройваць успрымаць пратэстоўцаў як ворагаў, – падзяліліся з нашым радыё відавочцы:

Вядома, што ў Пінску, на мітынгу ў падтрымку Лукашэнкі быў усталяваны вялікі экран на якім паказвалі відэа супрацьстаяння сілавікоў і пратэстоўцаў пад Пінскім гарвыканкамам уноч з 9-га на 10-е жніўня.