Эрдаган далей пераўтварае цэрквы ў мячэты



Прэзідэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган ператварыў яшчэ адну царкву ў Стамбуле на мячэт. Пасля Святой Сафіі ёю стала царква Хора, адна з самых вядомых візантыйскіх цэркваў Стамбула.

фота AFP

Сярэднявечная царква Хрыста Збаўцы, пабудаваная каля старажытных гарадскіх сцен Канстантынопалю, мае візантыйскія мазаікі і фрэскі 14 стагоддзя з біблейскімі матывамі. Яны былі пакрытыя тынкоўкай з таго часу, як горад быў заваяваны асманамі ў 1453 годзе, але былі адноўлены, як у выпадку Святой Сафіі, калі будынак быў ператвораны ў музей больш за 70 гадоў таму.

Эрдаган пазіцыянуе сябе абаронцам мусульманскіх вернікаў, і ў мінулым месяцы ён далучыўся да дзясяткаў тысяч вернікаў у першых малітвах у Святой Сафіі пасля 86 гадоў. Рашэнне ператварыць Святую Сафію ў мячэт жорстка крытыкавалася кіраўнікамі цэркваў і шэрагу заходніх краін, якія лічаць, што гэта можа стаць прычынай паглыблення рэлігійных падзелаў на турэцкай тэрыторыі. Царква Хрыста Збаўцы была візантыйскай, а з расколу 1054 года стала праваслаўнай, і была такой да 1511 года, калі стала мячэтам на загад Атыка-Пашы, вялікага візіра султана Баязіда II. Затым яе сцены былі пакрыты пластом тынкоўкі і быў утвораны мінарэт.

Царква Хора ўваходзіць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Беларускае Радыё Рацыя