Знойдзены мёртвым прапаўшы 12 жніўня дэманстрант Мікіта Крыўцоў
Як стала вядома @nashaniva, Мікіту Крыўцова знайшлі нежывым у лесе ў Партызанскім раёне Мінска. Раней сям’я заяўляла, што ён знік пасля дэманстрацыі 12 жніўня, і шукала яго ў турмах і шпіталях.
Гэта чацвёрты дэманстрант, пра смерць якога дакладна вядома. Мікіту Крыўцову было 28 гадоў. Сям’я шукала яго 10 дзён, дапамагаў атрад „Анёл”. Міліцыя прызнала яго зніклым без вестак. Сувязь з ім знікла 12.08, у апошні дзень паслявыбарчых зверстваў АМАПу. Жонка паведамляла, што ягоны тэлефон апошні раз быў уключаны ў РНПЦ нейралогіі і нейрахірургіі ў Менску.
Мікіта Крыўцоў нараджэнец Вялейкі, жыў нейкі час у Маладэчне, яго сям’я жыве ў Жодзіне. Быў футбольным фанатам.