Жыхары Слоніма: Лукашэнка не наш прэзідэнт!



У Слоніме 22 жніўня каля райвыканкама адбыўся чарговы мітынг супраць Лукашэнкі. На мітынг прыйшлі больш за 300 чалавек, у асноўным людзі ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў.

Слонімцы, якія выступалі з ганку райвыканкама, па-ранейшаму выказвалі сваю нязгоду з фальсіфікацыяй выбараў, выказвалі пратэст супраць катаванняў людзей у Менску і ў абласных гарадах, супраць запалохвання беларусаў і махлярства. Усе выступоўцы і тыя, хто прыйшоў на мірны мітынг, казалі, што Лукашэнка не наш прэзідэнт, што Лукашэнка прайграў выбары і ён павінен сысці. На мітынгу былі людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі і з лукашэнкаўскімі сцягамі.

Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара