Юры Стыльскі пакуль вызвалены



Пра гэта стала вядома ў начы з 22 на 23 жніўня. Фронтмэна берасцейскага гурта «Дай Дарогу» затрымлівалі ўжо другі раз за час пратэстаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Апошняе з іх адбылося 20 жніўня, прыкладна а 15-й гадзіне на вуліцы Будзёнага ў Берасці, пасля чаго яго змясцілі ў ізалятар пры Ленінскім РАУС:

Негледзячы на вызваленне з-пад варты, у адносінах да музыкі вядзецца адміністрацыйны працэс. Вядома што Юрый Стыльскі актыўна асвятляе ў сваім Instagram падзеі апошніх тыдняў у Беларусі і Берасці ў прыватнасці. Таксама ён прымае ўдзел у мітынгах і нават ачольваў шэсце прысвечанае пратэстам супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Беларускае Радыё Рацыя