Улада баіцца „Марша новай Беларусі”



Напярэдадні „Марша новай Беларусі”, які праходзіць сёння, 23 жніўня, у Менску, у Салігорску запалохвалі людзей.

У паштовыя скрынкі і ўсюды раскідалі вось такія ўлёткі, дзе папярэджвалі і паграджалі абмежаваннем свабоды ад 3 да 8 гадоў.

“Таму трэба заставацца дома”, — піша ўлётка. Улада з Лукашэнкам баяцца Марша новай Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя