Даля Грыбаўскайтэ: Лукашэнку трэба палітычна і дыпламатычна ізаляваць
Свет больш не можа весці двайную гульню з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, яго трэба палітычна і дыпламатычна ізаляваць, сказала экс-прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, якая прыняла ўдзел у акцыі падтрымкі беларусаў „Балтыйскі шлях”, які злучыў Вільню і прапускны пункт Мядзінінкай на беларуска-літоўскай мяжы.
«У дачыненьні да прадстаўнікоў Беларусі (не народу) павінны ўжывацца не толькі палітычныя, але і эканамічныя санкцыі», — цытуе словы Грыбаўскайтэ партал DELFI.
«Гэты рэжым павінен ведаць, як яго ацэньвае свет. Хопіць гуляць і сядзець на двух крэслах, як збольшага рабіў Захад і мы: як быццам нешта бачым, чагосьці ня бачым, бо эканамічныя сувязі важныя», — сказала экс-прэзыдэнт.
Фота: ru.delfi.lt