Улады запужваюць людзей кропкавымі рэпрэсіямі



Адзін з удзельнікаў маршу за новую Беларусь быў затрыманы ў Берасці. На ўласным аўто Зміцер Янковіч перавозіў 100-метровы сцяг. На дадзены момант ён знаходзіцца ў Ленінскім ізалятары часовага ўтрымання, – распавёў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк:

– Улада зараз перайшла ад масавых рэпрэсіяў да кропкавых. Тым, хто выносіць такія сцягі, тым, хто выходзіць і кажа на плошчы і прыносіць мегафоны. Вось такія кропкавыя рэпрэсіі, каб запужаць людзей. Аднаго затрымаюць, а 10 будуць чытаць інфармацыю і асцерагацца за сваё жыццё, здароўе, свабоду. Будуць асцерагацца выходзіць. Вось на гэта разлічаныя цяпер такія кропкавыя рэпрэсіі.

Калі пройдзе судовае паседжанне і па якому менавіта артыкулу абвінавачваецца Зміцер Янкоўскі пакуль не вядома. На сувязь ён не выходзіць з вечара 23 жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце