„Марш новай Беларусі” ў Берасці



Некалькі дзясяткаў тысяч чалавек прынялі ўдзел у нядзельным мітынгу і маршы па вуліцах Берасця. Час збору ўдзельнікаў у горадзе над Бугам, супадаў з анансаваным у Менску «Маршам новай Беларусі».

Удзельнікі мерапрыемства выйшлі, каб выказаць свой пратэст адносна вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, гвалту сілавікоў і па іншых пытаннях:

– У нас зваротнага шляху проста няма. Мы завернемся далей у дыктат, яшчэ больш будуць людзі пакутаваць. Тыя людзі, якія выходзілі цяпер, яны будуць пакутаваць яшчэ больш. Кропка незвароту ўжо пройдзена.

За калонай дэманстрантаў пад бел-чырвона-белымі сцягамі назіраў неўстаноўлены дрон. Людзі прайшліся шэсцем ад плошчы Леніна праз цэнтр горада, мікрараёны Кавалёва і Усход і вярнуліся на першапачатковую кропку. Наступны збор абвешчаны на 19:00 у панядзелак на цэнтральнай плошчы Берасця.

 

Беларускае Радыё Рацыя