Кернэса і Добкіна абвінавачваюць ў фінансаванні сепаратыстаў
Пачаць крымінальныя справы супраць мэра Харкава і былога кіраўніка Харкаўскай вобласці заклікае ўкраінскі палітык Іна Багаслоўская.
Былая дэпутатка Вярхоўнай Рады ад Партыі Рэгіёнаў, абвінавачвае Генадзя Кернэса і Міхаіла Добкіна ў падтрымцы і фінансаванні сепаратысцкага руха ў Харкаве.
Менавіта, яны займаліся стварэннем арганізацыі “Аплот”, якая звозіла падчас Еўрамайдану у Кіеў так званых “цітушак”, а цяпер сябры арганізацыі змагаюцца ў шэрагах “ДНР”.
“Да харкаўскіх палітыкаў шмат пытанняў”, – кажа мясцовы актывіст Сяргей Кузан:
– Можна паставіць пытанне, чаму не разглядаецца пытанне іншых, хто фінансаваў гэты “аплот” сепаратыстаў. Цэлы шэраг адыёзных палітыкаў, колішніх рэгіяналаў, якія зараз спакойна сталі і народнымі дэпутатамі, якія пазберагалі свой бізнес. Зараз мы бачым затрыманне аднаго Яфрэмава, Зразумела, што не адзін Яфрэмаў браў удзел ў незаконных дзеняннях.
23-га лютага Пячэрскі раённы суд Кіева мае разглядаць далейшы лёс экс-дэпутата з Луганска Аляксандра Яфрэмава. Генеральная пракуратура вінаваціць яго ў распальванні міжнацыянальнай варожасці.
Следства разглядае таксама датычнасць Аляксандра Яфрэмава да стварэння і фінансавання так званага “ЛНР”.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя
на фота Генадзь Кернес