Што думаюць у Беластоку пра пераход прыхільнікаў існуючай улады на бок народа
Удзельнікі штодзённых акцый каля беларускага консульства ў Беластоку дзеляцца сваімі думкамі пра пераход прыхільнікаў існуючай улады на бок народа і далучэнне іх да пратэстаў і забастовак.
– Я, напэўна, агучу думку большасці – гэта проста прыбыванне ў паветры.
– Яны таксама людзі, яны працуюць, чуюць гэты рэжым. Іх не задавальняе шмат што.
– Складана давяраць. Я не адчуваю ніякіх ілюзіяў і ніякіх замілаванняў нават з нагоды тых, хто гаворыць: вось амонавец апусціў шчыт.
– Я лічу, што даўно пара гэта зрабіць. Лепш позна, чым ніколі.
Беларусы Беластока штовечар а 18-ай гадзіне прыходзяць падтрымаць сваіх суайчыннікаў, якія змагаюцца супраць гвалту і фальсіфікацый.
Беларускае Радыё Рацыя