У Бярозе адбыўся Марш памяці забітых



Каля 40 чалавек у Бярозе выйшлі на галоўную вуліцу, каб прайсціся па ёй на Маршы памяці забітых, пакалечаных і зняволеных, за свабоду Беларусі.

Бярозаўскія міліцыянты вялі сябе, капіруючы іх куміра. Маёр Сяргей Воўк на самым пачатку з’явіўся з папярэджаннем аб несанкцыянаваным мерапрыемстве. 4 міліцэйскія машыны і некалькі прыватных з міліцыянтамі ў цывільным курсіравалі ўздоўж маршу, увесь час вялі відэазапіс. На марш выйшлі тыя, хто хоча жыць свабодна і ведае гэтаму цану, кажуць яго ў дзельнікі:

– Я чалавек чыстага сумлення і шчырых памкненняў я падтрымліваю тых людзей, якія пацярпелі ў сувязі з палітычнай нашай сітуацыяй у краіне. Мне вельмі шкада людзей, якія сапраўды загінулі, сапраўды засталіся пакалечанымі, і я вельмі не хачу, каб гэта паўтаралася, працягвалася і, не дай Бог, зайшло ў яшчэ чыюсьці сям’ю.

– Тое, што ён гаворыць пра пугу, што нас загоніць. А куды ён нас загнаў? Куды? Увесь час запужвае. На любы сход прыходзяць і запужваюць, здымаюць.

Людзі хадзілі па галоўнай вуліцы больш дзвюх гадзін. На гэты раз абышлося без затрыманняў. Міліцыянты чапляліся да тых, у каго на плячах былі бел-чырвона-белыя сцягі, запісалі іх адрасы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя