У гарадзенскай краме “Адметнасць” прайшоў вобшук



У краме з нацыянальнай каларытам «Адметнасць» у Гародні праходзіў вобшук. У краме акрамя праваахоўнікаў знаходзіліся яе гаспадары – Вольга і Сяргей Верамеенкі.

З месца падзеяў паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– У гарадзенскую краму «Адметнасць» прыйшлі тры прадстаўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў, якія прад’явілі паперу пра тое, што Сяргей Верамеенка абвінавачваецца па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – арганізацыя дзеянняў, якая супярэчыць дзяржаўнаму ладу. І зараз ідзе ў памяшканні «Адметнасці» вобшук. Тры прадстаўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў разам з панятымі праводзяць гэты вобшук. І яны ўварваліся ў памяшканне, паказаўшы толькі вось гэтую паперу, якую не дазвалялі сфатаграфаваць. І вось цяпер адбываецца вобшук, нікога не пускаюць, забараняюць рабіць фота- і відэафіксацыю.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча