Урад Латвіі вырашыў падтрымаць беларусаў фінансава



Парламент Эстоніі і ўрад Латвіі прымуць рашэнне аб санкцыях супраць асобных афіцыйных асоб Беларусі. Акрамя таго, урад Латвіі плануе сёння прыняць рашэнне пра выдзяленне 150 тысяч еўра з бюджэтнай праграмы «Сродкі для непрадбачаных выпадкаў» на развіццё беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ. Пра гэта паведамляе Дойчэ Вэле.

Акрамя таго, МЗС Латвіі мае намер заключыць дамову на суму амаль 53 тысячы еўра з супольнасцю «Латвійская платформа супрацоўніцтва ў мэтах развіцця» аб прадастаўленні прававой дапамогі асобам, якія пацярпелі ў выніку парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Таксама плануецца заключыць кантракт з цэнтрам Marta на суму 9,5 тысяч еўра для правядзення навучання беларускіх псіхолагаў і дагавор на 51,7 тысячы еўра з Балтыйскім цэнтрам перадавога вопыту сродкаў масавай інфармацыі для развіцця незалежных СМІ ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя