Берасцейская крама „Князь Вітаўт” шукае новы адрас
Праз некалькі дзён, 28 жніўня крама „Князь Вітаўт” па вуліцы Савецкай у Берасці спыніць сваё існаванне, але часова. Уладальнікі гандлёвай кропкі ў пошуках новага месца.
Раней былі канфіскаваныя саколкі з надпісам Welcome to Belarus, і гандлёвая кропка ў сувязі з гэтым была зачыненая амаль два тыдні, — распавёў саўладальнік крамы „Князь Вітаўт” і інтэрнэт-крамы kniаz.by Алег Чапараў:
– Зараз мы пачалі працаваць у штатным рэжыме, але пакуль што толькі да 28.08. Таму што нам не працягваюць дамову арэнды, якая скончваецца 1-га верасня, і, адпаведна, да гэтага часу нам трэба з’ехаць з нашай афлайн-крамы. А анлайн-краму, канешне ж , плануем пакінуць і працаваць далей.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Алег Чапараў спадзяецца, што для крамы атрымаецца знайсці іншае не горшае месца для гандлю нацыянальна арыентаванымі таварамі. Тым больш што попыт зараз на такія рэчы вельмі вялікі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце