Украінскі дэпутат Ігар Гузь прыйшоў у Раду з БЧБ-сцягам



Большасць украінцаў зычыць беларусам перамогі над дыктатарам і забойцам Лукашэнкам.

Украінскі народны дэпутат Ігар Гузь прыйшоў на пасяджэнне Вярхоўнай Рады Украіны з бел-чырвона-белым сцягам і падтрымаў беларусаў. Свой зварот ён апублікаваў у „Фэйсбуку”.

„Браты і сёстры, хачу сказаць, што ва ўкраінскім парламенце шмат дэпутатаў, якія салідарныя з вамі, з вашым народам. Акрамя таго, большасць украінцаў таксама зычыць вам перамогі над дыктатарам і забойцам Аляксандрам Лукашэнкам. Я сёння з бел-чырвона-белым сцягам на знак салідарнасці з кожным з вас, хто стаіць на плошчах, хто змагаецца, хто рызыкуе! За нашу і вашу свабоду! Жыве Беларусь!”, – сказаў Ігар Гузь.