Прафсаюзны лідар: Затрымліваць актывістаў стачкамаў – гэта як тушыць пажар бензінам



Старшыня Беларускіх незалежных прафсаюзаў Максім Пазнякоў пракаментаваў „Салідарнасці” апошнія затрыманні, арышты і штрафы актывістам стачкамаў. „Замест таго, каб пачаць размаўляць з рабочымі, прапаноўваць шляхі развязання канфлікту і нават проста боўтаць сітуацыю і карміць абяцаннямі, улады ўключылі рэпрэсіі. Яны спрабуюць запалохаць работнікаў, якія ўваходзяць у стачкамы, і проста тых, хто актыўна выказвае сваю пазіцыю або выходзіць на пратэсты. Але гэта як тушыць пажар бензінам. Людзі становяцца толькі злейшымі. Па словах прафсаюзнага лідэра, усе гэтыя крокі ўладаў былі цалкам прадказальныя, таму многім толькі дадаюць рашучасці ісці да канца.

Паглядзіце, што зрабілі работнікі «Гродна Азоту» пасля затрымання іх калегаў. Позна ўвечары на самай высокай кропцы будынка вывесілі бел-чырвона-белы сцяг. Таму сваімі дзеяннямі ўлады толькі пагаршаюць сваё становішча, — лічыць Максім Пазнякоў.