У Берліне будуць „вырашаць лёс” Беларусі
Кіраўнікі МЗС 27 краін Еўразвязу збяруцца ў Берліне і будуць падымаць пытанне ўвядзення санкцый супраць ураду Рэспублікі Беларусь. Сустрэча ў сталіцы Нямеччыны пройдзе 27-29 жніўня.
Прадстаўнікі 27 краін Еўразвязу збяруцца на нефармальным саміце. Пра гэта паведаміла намеснік знешнепалітычнай службы Еўразвязу Хельга Шмід.
Пытанне будзе ўздымацца ў звязку з апошнімі падзеямі ў Беларусі, а менавіта масавымі пратэстамі мірных людзей і жорсткага здушэння дэманстрацый з боку ўладаў.
„Мы павінны быць поўнасцю ўпэўнены па кожным уключаным у санкцыйны спіс палітыку. Мы павінны быць упэўненымі, што гэтае рашэнне не будзе адмоўна ўплываць на беларускі народ. Мы таксама павінны правесці шырокую пераацэнку адносінаў Еўразвязу з Беларуссю”, – заявіла Шмід.