Лукашэнка заявіў, што дэвальвацыі не будзе



Аляксандр Лукашэнка тым часам заявіў, што гатовы весці дыялог, у тым ліку пра абнаўленне Канстытуцыі. Весці гэты дыялог ён у першую чаргу мае намер з працоўнымі і студэнцкімі калектывамі. «Пад ціскам вуліц ніякага дыялогу ў Беларусі не будзе», – цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Таксама Лукашэнка выказаўся пра эканамічную сітуацыю. Паводле яго слоў, дзяржава не дапусціць абвалу нацыянальнай валюты. «Цяпер ужо ў адкрытую нашы ўнутраныя нягоднікі заклікаюць дэстабілізаваць фінансавы рынак. Некаторыя людзі ж гэтаму паддаюцца – валюту з банкаў забраць і гэтак далей», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Не дапусцім абвалу нацыянальнай валюты. Калі народ хоча купіць даляр – калі ласка, ён сёння каштуе колькі каштуе. Мы, учапіўшыся рукамі, не стрымліваем курс рубля», – падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Беларускае Радыё Рацыя