Спявачка Наста Шпакоўская з’ехала з Беларусі



Салістка гурта NAKA Наста Шпакоўская зʼехала з Беларусі. Пра гэта яна паведаміла ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку.

«Сябры, з болем у сэрцы вымушаная паведаміць, што з дзецьмі пакінула Беларусь. Бяспека дзяцей – самая важная задача для мяне. Але па-ранейшаму працягваю рабіць усё, што ад мяне залежыць для нашай перамогі і свабоды. Мы разам. Моцы нам усім. Міру і Любові», – напісала артыстка.

Шпакоўская не першая, хто гэтым летам вывозіць дзяцей з Беларусі, асцерагаючыся за іх. Раней за мяжу сваіх дзяцей адправіла ўдзельніца сёлетняй прэзідэнцкай гонкі Святлана Ціханоўская. Гэта адбылося пасля таго, як ёй і яе дзецям сталі пагражаць. Пазней пра пагрозы дзецям заявіў экс-прэтэндэнт на прэзідэнцкае крэсла Валерый Цапкала, які таксама пакінуў Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: budzma.by