У Пінску судзяць двух пратэстоўцаў



У Пінску сёння судзяць двух прадстаўнікоў пратэстоўцаў Анатоля Ваткевіча і Вераніку Іванову. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Па словах сябра „Руху „За Свабоду”, праваабаронца Алеся Рамановіча – зараз улады вельмі асцярожнічаюць з рэпрэсіўнымі крокамі:

– Яшчэ асцярожнічаюць, нейкія крокі робяць, але не такія, як былі раней. Яны пабачылі пасля жорсткіх паводзінаў, збіцця і гвалту, што людзі наадварот абурыліся, аднялася хваля пратэстаў. Таму зараз яны пачынаюць рабіць, але вельмі асцярожна. Разлічваюць, што з часам, гэтыя пратэстныя настроі ў людзей знікнуць.

Нягледзячы на ціск на адных з лідараў пінскіх прыхільнікаў перамен, у горадзе над Пінай штодня ладзяцца акцыі салідарнасці. Пінчукі па-ранейшаму актыўна выказваюць сваю нязгоду з так званымі прэзідэнцкімі выбарамі.

Беларускае Радыё Рацыя