Алесь Дзянісаў: У Следчым камітэце быў двойчы за дзень



Алеся Дзянісава – гарадзенскага музыку і журналіста за дзень 27 жніўня двойчы выклікалі ва ўпраўленне Следчага камітэта па Гарадзенскай вобласці.

Музыка дзеліцца сваімі ўражаннямі ад наведвання гэтай ўстановы:

– Першы раз я быў раніцай, я туды пайшоў як пацярпелы. Бо я падаваў скаргу ў пракуратуру і пракуратура перанакіравала маю справу ў Следчы камітэт. Там мяне апытвалі пра абставіны незаконнага, на мой погляд, затрымання. Следчы паводзіў сябе вельмі прыстойна, вельмі падрабязна апытаў. Прасіў, каб я прывёз даведку пра тое, што рамантаваўся мой ровар, і таксама накіраваў мяне зняць нейкія пабоі.

А другі раз у Следчым камітэце Алесь Дзянісаў быў дапытаны як сведка:

– У 16 паехаў ужо як сведка па справе, заведзенай па Гарадзенскай вобласці, па крымінальнай справе. Там я падпісаў паперу пра тое, што я не магу разгалошваць абставіны справы. Следчая паводзіла сябе вельмі прыстойна, спакойна. Нейкай варожасці з боку следчай я не пачуў і не убачыў.

У Гарадзенскае ўпраўленне Следчага камітэта па неафіцыйных дадзеных выклікана ў якасці сведкаў некалькі сотняў чалавек, сярод якіх грамадскія актывісты, журналісты, а таксама выпадковыя мінакі, што былі затрыманыя ў першыя дні пасля 9 жніўня ў горадзе.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня