Рыгор Кастусёў працягвае абскарджваць пакаранне па „свіслацкай справе”
Рыгор Кастусёў працягвае абскарджваць пакаранне за ўдзел ва ўшанаванні памяці паўстанцаў 1863 году. Намеснік старшыні Партыі БНФ падаў наглядную скаргу на імя старшыні Магілёўскага абласнога суда з нагоды вынесенага яму штрафу ў памеры 25 базавых велічынь за ўдзел у „несанкцыяваных” масавых мерапрыемствах у Свіслачы на Гарадзеншчыне. Палітык просіць адмяніць пастанову суда і спыніць у адносінах да яго адміністрацыйную справу з-за адсутнасці падзеі і складу правапарушэння.
Нагадаем, што 26 кастрычніка 2014 году ў Свіслачы адбылося традыцыйнае ўшанаванне памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага (Дзень памяці). Тады ўдзел у мерапрыемстве прынялі шэраг грамадскіх і палітычных актывістаў Беларусі. 14 удзельнікаў акцыі пазней былі прысуджаныя да штрафаў.
Беларускае Радыё Рацыя