У  Глыбокім затрымалі грамадскага актывіста Вадзіма Хлуса



У  Глыбокім увечары 29 жніўня міліцыянты затрымалі грамадскага актывіста Вадзіма Хлуса

Гэта адбылося тады, калі ён на плошчы падышоў да дзвюх дзяўчат, каб  паразмаўляць. Днём раней на грамадскую актывістку Людмілу  Барэйку глыбоцкія міліцыянты склалі чарговы пратакол – ужо трэці па ліку, па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у мірных акцыях. Іх вінавацяць  у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Гэты артыкул прадугледжвае папярэджанне, штраф або адміністрацыйны арышт.

 Людміла Барэйка распавядае пра затрыманне Вадзіма Хлуса :

– У 18.30 забралі. Гэта ягоная мама сказала. Дзве дзяўчыны стаялі на плошчы? і ён да іх падышоў.

РР: А хто затрымліваў?

– Невядома.

РР: Хутчэй за ўсё, перад сённяшняй акцыяй, відаць, прэвентыўна быў затрыманы.

– Ну так.

РР: А сказалі маці, на якой падставе, што і як?

– Сказалі, што ён ужо папярэджваўся. Затрымаюць да панядзелка.

Глыбоцкіх актывістаў прэвентыўна пераследуюць напярэдадні мірнай акцыі, якая мае адбыцца ў нядзелю ў Глыбокім. Да таго ж у гэты дзень на галоўнай плошчы горада ўлады ладзяць сваё мерапрыемства – свята кветак.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя