Ліст ад Шэрага КатА



28 жніўня прыйшоў ліст ліст ад блогера Шэрага Ката (Зміцер Казлоў).

З Валадаркі, адпраўлены 7 жніўня, а дайшоў толькі 28 жніўня.

Шэры кот піша:

„Спадзяюся, што да 29 лістапада змагу быць у Воршы на фестывале Уладзіміра Караткевіча, але паабяцаць нічога не магу, самі разумееце, колькі ўсяго за гэты час можа адбыцца.

Не важна, чым усё скончыцца 9 жніўня, для мяне важна тое, што знаходзячыся на свабодзе, зрабіў усё, што было ў маіх сілах, каб абудзіць людзей ад сну розуму і адкрыць вочы на с​​ацыяльна-палітычныя працэсы. якія адбываюцца ў краіне”.

Прыемна бачыць, што людзі пачынаюць адчуваць сябе народам, а не проста насельніцтвам нейкай безназоўнай тэрыторыі.

Гэта не мае словы, гэта тое, што мне пішуць многія людзі”.

Нагадаю адрас, па якім можна пісаць блогеру Шэрам Кату:

220030 Дзмітры Казлоў, вул. Валадарскага, д.2, СІЗА – !, Менск

Беларускае Радыё РАЦЫЯ