Марш міру і незалежнасці
МУС: Колькасць затрыманых удзельнікаў пратэставых акцый у Менску павялічылася з 125 да 140.
Людзі актыўна сыходзяць з плошчы Дзяржаўнага сцяга. Тут засталося некалькі сотняў чалавек, астатнія сышлі. Лівень скончыўся. Сілавікі па-ранейшаму стаяць у баявой гатоўнасці ў агароджы ў два рады, а за імі стаіць яшчэ некалькі праваахоўнікаў, яны сабраліся ў групы. На даху Палаца па-ранейшаму знаходзяцца людзі, каля 7 чалавек.
Моцны дождж не збянтэжыў людзей і яны не разышліся.
Большая частка людзей павярнула назад, таму што пачаўся дождж. Многія працягваюць стаяць і быццам не збіраюцца сыходзіць, частка людзей схавалася пад дрэвамі. Па праспекце цяпер людзі ідуць толькі ў адваротны ад Палаца бок.
Тыя, што засталіся спяваюць «Пераменаў», скандуюць «Наша вазьме». Жанчыны ўгаворваюць АМАП скласці шчыты.
Фота tut.by
Мінімум 10 адзінак цяжкай баявой тэхнікі, як мяркуецца БТР-80, сцягнулі да Палаца незалежнасці.
Людзі каля Палаца Незалежнасці скандуюць: «Нам не плацяць!», «Вас чакае трыбунал!», «Нас большасць!», «Выйдзі палічы», „Мы падорым Лукашэнкі самы лепшы аўтазак”.
Людзі запалілі ліхтарыкі тэлефонаў і свечкі і крычаць: «Саша, задзімай!».
Людзі прынеслі цацачныя аўтазакі і верталёты, тапкі, шарыкі з надпісамі, плакаты, кветкі, яны ўсё гэта склалі на асфальце.
Раней каля агароджы ля Палаца пакінулі чорную труну, на якой ляжаць кветкі. Людзі таксама прынеслі вялікага кардоннага таракана.
Сілавікі працягваюць аб’яўляць аб незаконным масавым мерапрыемстве і кажуць, каб людзі сышлі дадому з-за «магчымых неспрыяльных з’яваў у выглядзе дажджу”.
Фота tut.by
***
Член прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава, якая прыйшла да кардона сілавікоў каля Палаца Незалежнасці, праз мегафон просіць дэманстрантаў не паддавацца на правакацыі.
„Адыдзіце, калі ласка, на дзесяць метраў ад агароджы. У нас спакойная прагулка па горадзе, не паддавайцеся на правакацыі”, — кажа яна.
Пасля закліку Калеснікавай прысутныя адступілі назад — паміж імі і сілавікамі ўтварылася невялікая адлегласць.
***
Да Палаца незалежнасці прыйшлі Марыя Калеснікава, Максім Знак, Лілія Уласава. Марыя Калеснікава падышла да ачаплення сілавікоў, просіць паклікаць іх кіраўніка або прапусціць унутр для перамоваў. Яе не прапускаюць.
«Мы, беларусы, маем права шпацыраваць у нядзелю па сваім горадзе, мы не разумеем, чаму нам перагарадзілі дарогу, хочам спытаць, чаму не можам гуляць па горадзе», – патлумачыла спадарыня Калеснікава.
Да ачапленне падышлі людзі з плакатам «Спартсмены з народам». Сярод іх Аляксандра Герасіменя і баскетбалістка Алена Леўчанка. Яны крычаць: «Мы іграем сумленна», «Народ перамог».
Фота onliner.by
Фота svaboda.org
У Менску за дзве гадзiны акцыі пратэсту ў нядзелю затрыманыя 125 чалавек, заявілі «РИА Новости» у МУС РБ.
Паводле ацэнак журналістаў, а таксама мяркуючы па здымках, якія з’яўляюцца ў інтэрнэце, сёння ўдзельнікаў маршу не менш, чым было ў мінулую нядзелю, — гэта каля 200 тысяч. Людзі скандуюць „Мы на дзень нараджэння!”, „Ганьба”, „Жыве Беларусь!” і іншыя лозунгі.
На шляху руху калоны сілавікі да дэманстрантаў не набліжаліся. Аднак праспект Пераможцаў перад Палацам Незалежнасці перакрыты АМАПам, спецназам і ваеннай тэхнікай, як і тыдзень таму.
У месцы, дзе засяроджаныя дэманстранты, — праблемы з мабільным інтэрнэтам і тэлефоннай сувяззю.
Ачапленне каля рэзідэнцыі і калона пратэстоўцаў.
Фота tut.by
У Менску галава калоны дайшла да стэлы, там – агароджа, калючы дрот, а таксама шэрагі вайскоўцаў. У большасці вайскоўцаў – баявыя патроны. Людзі стаяць каля іх з плакатамі, стараюцца весці палітінфармаванне, кажуць: «Мы ж адзін народ». З дынамікаў – музыка ваенных гадоў. Мабільны інтэрнэт не працуе.
Фота tut.by
Марш працягваецца. Колькасць людзей павялічваецца.
Фота tut.by
Каля Архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі духавы аркестр выконвае „Тры чарапахі”.
Ад ГУМа з’язджае частку ваеннай тэхнікі. АМАП працягвае стаяць у ланцугу, перакрываючы праспект Незалежнасці ў бок аднайменнай плошчы.
Частка людзей прыйшла да стэлы. Людзі скандуюць «Гэта наш горад!»,«Час мяняць лысую гуму!»,«Лукашэнка сыходзь!».
Пры гэтым значная частка мітынгоўцаў знаходзіцца на праспекце Незалежнасці на прамежку ад ГУМа да цырка.
Фота onliner.by
Колькасць людзей на маршы павялічваецца. Тысячы людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі ідуць па праспекце Незалежнасці ў бок цэнтра.
Фота tut.by
Фота svaboda.org
Фота onliner.by
Сілавікі апынуліся акружанымі пратэстоўцамі.
Жанчыны ляглі на дарогу на праспекце Незалежнасці.
Фота tut.by
Сілавікі перакрылі праспект Незалежнасці.
Фота onliner.by
Насупраць КДБ спыніўся мікрааўтобус. Людзі ў цывільным паспрабавалі затрымаць некалькіх хлопцаў – адбылася бойка. Пратэстоўцы спрабавалі адбіць хлопцаў, сталі разгойдваць мікрааўтобус з крыкамі «Выпускай!».
Першыя групы мітынгоўцаў ужо дабраліся да цэнтру гораду. Ва ўмовах перакрыцця плошчы Незалежнасці людзі збіраюцца на аднайменным праспекце і прылеглых вуліцах. Калоны пратэстоўцаў расцягваюцца на ходніках уздоўж усяго праспекту.
Каля ГУМа ДАІ перакрыла праезд па праспекце Незалежнасці ў бок плошчы. Прапускаюць толькі аўтазакі.
Фота tut.by
Фота onliner.by
Калона людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі дайшла ад станцыі метро «Міхалова» да Грушаўкі, там аб’ядналася з другога калонай і разам яны адправіліся ў цэнтр.
Калона пратэстоўцаў ідзе па вуліцы Скрыгана ў Менску.
З боку плошчы Мяснікова і вуліцы Бабруйскай бачныя аўтобусы, вадамёты, аўтазакі і машыны з калючым дротам. Пад ахову ўзята стэла.
Фота onliner.by
Да калоны, якая ідзе па Партызанскім праспекце, каля мотавелазавода далучыліся работнікі Трактарнага завода і іншыя пратэстоўцы. Каля тысячы чалавек скандуюць «Далучайся!».
Фота tut.by
Калона завадчан і група падтрымкі са сцягамі і песнямі ідзе па Партызанскім праспекце ў бок цэнтра. Людзі скандуюць «Жыве Беларусь!», ім сігналяць машыны. У калоне каля 300 чалавек.
Фота tut.by
Плошчу Перамогі і Кастрычніцкую плошчу агарадзілі турнікетамі.
Фота tut.by
Вайскоўцы ў чорных балаклавах і без знакаў адрознення ўстанаўліваюць агароджу вакол стэлы і музея Вялікай айчыннай вайны. Яны ўзброеныя аўтаматамі.
Тыдзень таму падчас шматтысячнага маршу прыхільнікаў пераменаў гэтую тэрыторыю абгарадзілі калючым дротам і выставілі ачапленне з амапаўцаў і ўзброеных салдатаў тэрміновай службы.
Акцыя на плошчы Незалежнасці. Да выстаўленай агароджы падышла невялікая група дзяўчат у нацыянальных касцюмах. На плошчу іх не пусцілі, і дзяўчаты адправіліся ўздоўж агароджы. Яны спыніліся насупраць Дома ўрада і пакінулі там гарбузы.
Фота onliner.by
Беларускае Радыё Рацыя