Гарадзенцы ўзгадалі Нябесную Сотню



Гарадзенскія актывісты розных грамадскіх арганізацый ўсклалі кветкі да ўкраінскага сцяга, што месціцца каля ганаровага консульства Украіны ў самым цэнтры Гародні на вуліцы Замкавай.

Жыхары горада над Нёманам ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання. Пра акцыю распавядае адзін з яе ўдзельнікаў:

– Для нас гэта сімвал змагання народа Украіны за свае правы,  за свабоду ад Расейскай іперыі.

У Гароні таксама працягваецца збор сродкаў на помнік Міхаілу Жызнеўскаму, беларусу, які загінуў падчас падзей на Майдане. Апроч Гародні, грошы збіраюць на ўправе БНФ у Менску, збірае грошы на помнік таксама рэжысёрка і актывістка Вольга Мікалайчык.

У Гомелі зборам сродкаў займаецца Кастусь Жукоўскі і Андрэй Стрыжак.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня