У Пінску знік журналіст партала Media-Polesye



У Пінску знік карэспандэнт сайта Media-Polesye (media-polesye.by) Яўген Мікалаевіч,  паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Сёння каля 13 гадзін ён выйшаў на плошчу здымаць чарговую акцыю пратэсту, пра што папярэдзіў рэдактара. Супрацоўнікі сайта, якія таксама выйшлі на плошчу, Яўгена не знайшлі. Відавочцы распавялі, што два міліцыянеры павялі хлопца з камерай у свой аўтамабіль. На званкі журналіст не адказвае.

10 жніўня Мікалаевіча затрымалі падчас акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і моцна збілі. Пасля трох сутак знаходжання ў ІЧУ яго судзілі, далі 10 сутак арышту. Ён быў выпушчаны з Івацэвіцкай калоніі ў ноч на 17 жніўня разам з іншымі вязнямі і вярнуўся да працы.

belapan.by